29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка: Гэта вайна з Расеяй

16
Юлія Цімашэнка: Гэта вайна з Расеяй

Уварванне расейскіх войскаў на тэрыторыю Данбаса ператварыла антытэрарыстычную аперацыю ў вайну з Расеяй.

Пра гэта заявіла лідэрка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка. Яна заклікала неадкладна ўвесці ваеннае становішча на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, арганізаваць стаўку Галоўнакамандуючага і ўзяць прэзідэнту ўсе рычагі кіравання абаронай Украіны ў свае рукі, склікаць надзвычайнае пасяджэнне Вярхоўнай Рады, на якім зацвердзіць увядзенне ваеннага становішча і звярнуцца да ўрадаў і народаў усяго свету аб наданні Украіне дзейснай вайсковай дапамогі.

«Уначы адбылося ўварванне расейскага войска на тэрыторыю Украіны. Мы не маем права цяпер хаваць галаву ў пясок, мы ўжо не можам называць усё, што адбываецца на Усходзе Украіны тэрарыстычнай акцыяй нейкіх невядомых сепаратыстаў. Трэба сумленна сказаць, што Расея развязала супраць Украіны вайну.

Сёння мы абавязаныя карэнным чынам змяніць стратэгію і тактыку нашых дзеянняў. У такі час краіне трэба дакладнае, моцнае, узгодненае кіраванне», - сказала яна.

На думку Юліі Цімашэнкі, цяпер трэба зрабіць тры першачарговыя крокі.

«Першы крок. Трэба тэрмінова ўвесці ваеннае становішча ў Данецкай і Луганскай абласцях - гэта шматкроць узмоцніць сістэму нашай абароны, скаардынаванасць нашых дзеянняў.

Другое. Трэба неадкладна арганізаваць стаўку Галоўнакамандуючага і ўзяць Прэзідэнту ўсе вагары кіравання абаронай Украіны ў свае рукі. Гэта дасць нам магчымасць выразна каардынаваць нашыя дзеянні, дзейнічаць эфектыўна і рашуча.

І трэцяе. Трэба склікаць надзвычайнае пасяджэнне Вярхоўнай Рады, зацвердзіць ўвядзенне ваеннага становішча ў Данецкай і Луганскай абласцях і звярнуцца да ўрадаў і народаў усяго свету аб наданні Украіне дзейснай ваеннай дапамогі.

У гэты час наша ўкраінская нацыя павінна дзейнічаць спакойна, упэўнена, моцна і рашуча. Наша адзінства - гэта залог нашай перамогі. Нашая каманда будзе стаяць разам з Прэзідэнтам Украіны, з усёй украінскай уладай для таго, каб абараніць ўкраінскую дзяржаву. Але мы павінны цвёрда ведаць, што нашая справа справядлівая: мы абараняем сваю зямлю і перамога будзе за намі», - сказала Цімашэнка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках