28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: У Варшаву прыехаў пасланец галоўнага «пахана»

6
Зміцер Дашкевіч: У Варшаву прыехаў пасланец галоўнага «пахана»

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей наведаў сталіцу Польшчы.

Пракаментаваць візіт сайт charter97.org папрасіў сустаршыню «Маладога фронту», былога палітвязня Зміцера Дашкевіча.

- Сёння ў Варшаве пройдзе сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага. Макей датычны да жорсткага разгону Плошчы ў 2010 годзе, доўгі час знаходзіўся ў спісе неўязных у Еўразвяз. Наколькі правільна з маральнага пункту гледжання запрашаць такога чалавека?

- У рамках той непаслядоўна і беспрынцыповай палітыкі, якая на сёння рэалізуецца Брусэлем, гэтыя візіты абсалютна дапушчальныя. Шкада толькі, што ЕЗ ніяк не хоча вучыцца на тых памылках, якія крок за крокам ён робіць у дачыненні да аўтарытарных рэжымаў, супрацоўнічаючы з тымі людзьмі, якія яшчэ ўчора забівалі, саджалі ў турмы, калечылі лёсы дзесяткаў і нават сотняў людзей.

- З якой мэтай, на вашую думку, Макей едзе на гэтую сустрэчу?

- Макей, як і кожны чыноўнік адміністрацыі Лукашэнкі, можа выконваць толькі адную функцыю. Функцыю пасланца, які прыязджае і ад галоўнага «пахана» нешта там перадае. Вось і ўсё. «Мы патрабуем», або «мы просім», або «мы просім», або «мы гатовыя таргавацца». То бок, гэта звычайны «паштовы голуб».

- Сфармулюем пытанне па-іншаму. Чаго ад гэтай сустрэчы чакае Лукашэнка?

- Я мяркую, што Лукашэнка хоча падняцца на наступную прыступку еўрапейскай палітыкі. Першая, мы ведаем, у яго была днямі, калі ён запрасіў у Менск кіраўнікоў Еўрапарламента і выступаў у ролі «міратворцы». Цяпер ён хоча пашырацца ў легалізацыю палітычных структур Захаду.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках