19 красавiка 2024, Пятніца, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб Украіны схаваў інфармацыю аб перамяшчэнні войскаў

9
Генштаб Украіны схаваў інфармацыю аб перамяшчэнні войскаў

Уся інфармацыя аб рухах падраздзяленняў і часцей Узброеных сіл Украіны будзе закрытая.

Пра гэта заявіў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Генадзь Зубко, размаўляючы з мітынгоўцамі пад АП у чацвер, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Сёння ўся інфармацыя з нагоды перамяшчэння вайсковых сіл Украіны не будзе публічнай, бо ўчора пасля паведамленняў аб тым, што ўчора войскі рушылі ў Старабешава, яны былі накрытыя "Градам", - сказаў ён. - Пазіцыя кіраўніка Генштаба - уся інфармацыя будзе закрытай".

Паводле ягоных слоў, на сённяшні дзень кіраўніцтва Украіны робіць усё для таго, каб украінскія войскі рухаліся ў тым кірунку, каб дапамагчы ўсім сілам, якія апынуліся ў атачэнні. Таксама Зубко заклікаў людзей не панікаваць і не распаўсюджваць панічныя настроі ў грамадстве.

"Сёння існуе наўпроставая вайсковая агрэсія, таму я хацеў бы ўсіх [заклікаць], хто сёння заклікае і робіць істэрыку ў краіне, спыніць яе, супакоіцца, і рухацца [хто хоча браць зброю] на фронт, - сказаў ён. – Ваеннае становішча, якое вы цяпер патрабуеце, выгаднае РФ, бо краіна, якая ўводзіць ваеннае становішча, не можа атрымліваць ваенна-тэхнічную дапамогу ад усялякай іншай краіны".

Зубко сказаў, што цяпер збіраецца пасяджэнне РНБА, на якім будзе разглядацца гэтая сітуацыя.

Нагадаем, пад адміністрацыяй прэзідэнта Украіны ў чацвер праходзіць мітынг. Людзі заклікаюць кіраўніцтва краіны распачаць дзеянні для дэблакавання ў Ілавайску ўкраінскіх сілавікоў, а таксама даць добраахвотніцкім батальёнам цяжкае ўзбраенне і баявую тэхніку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках