25 красавiка 2024, Чацвер, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Бабруйска ледзь не задушыў чатырохгадовага ўнука за зламаны тэлевізар

14
Жыхар Бабруйска ледзь не задушыў чатырохгадовага ўнука за зламаны тэлевізар

49-гадовы бабруйчанін асуджаны на 6 месяцаў за пагрозу забойства дачкі і свайго чатырохгадовага ўнука.

Пра гэта распавяла «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» старэйшая памочніца пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова.

З яе слоў, у снежні 2013 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення ў кватэры па месцы жыхарства, у якой пражывалі таксама ягоная дачка і чатырохгадовы ўнук, мужчына спрабаваў задушыць хлопчыка за тое, што ён кінуў у тэлевізар цацачную машынку. Калі дачка стала абараняць малога, абвінавачаны схапіў яе за шыю і пачаў душыць. Жанчына вырвалася, выбегла на вуліцу, але бацька дагнаў яе і зноў пачаў душыць. І толькі сваякі падаспелі спынілі супрацьпраўныя дзеянні правапарушальніка.

Раней мужчына быў неаднаразова судзімы, у тым ліку і за забойства.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках