16 красавiка 2024, aўторак, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў актывіста з Гомеля

3
Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў актывіста з Гомеля

Беларускія ўлады парушылі правы намесніка старшыні АГП Васіля Палякова на правядзенне мірнага сходу.

Гомельскі гарвыканкам забараніў у верасні 2008 года правядзенне ў Гомелі масавага мерапрыемства з мэтай агітацыі грамадзян не браць удзел у «парламенцкіх выбарах», якія праходзілі ў краіне 28 верасня 2008, паведамляе праваабарончы сайт «Гомельская вясна».

Адпаведную пастанову, якая была прынятая 17 ліпеня гэтага года палітык атрымаў на днях праз пошту.

У Камітэт ААН Васіль Палякоў паскардзіўся пасля таго, як не знайшоў абароны сваіх правоў унутры краіны. Гомельскі гарвыканкам у 2008 годзе забараніў яму правесці ў абласным цэнтры мірны сход у выглядзе пікету з мэтай агітацыі грамадзян байкатаваць так званыя «парлямэнцкія выбары». Мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі тады ад дэмакрата аплаціць паслугі міліцыі, камунальнікаў і хуткай дапамогі.

У сваёй пастанове Камітэт правоў чалавека нагадаў, што калі дзяржава накладае абмежаванне на свабоду мірнага сходу, тады ёй варта садзейнічаць выкананню права, а не шукаць непатрэбныя або неадпаведныя абмежаванні. А паколькі беларускія ўлады палічылі, што толькі забаронай мірнага сходу можна забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку, ахову маральнасці і здароўя насельніцтва ці абароны правоў і свабоды іншых асобаў, то парушылі права заяўніка на свабоду правядзення мірнага сходу згодна з артыкулам 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах .

На падставе пастановы Камітэта ААН беларускія ўлады павінны забяспечыць «ахвяры парушэння эфектыўны сродак прававой абароны, уключаючы поўнае пакрыццём выдаткаў і належнай кампенсацыяй», а таксама абавязаныя «не дапускаць падобных парушэнняў у будучыні». Акрамя таго, беларускія ўлады абавязаныя «змяніць нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах і практыку ягонага прымянення такім чынам, каб забяспечыць кожнаму права на свабоду правядзення мірных сходаў».

Прынятую пастанову ўрад Беларусі павінен апублікаваць у тым ліку і на беларускай мове ў афіцыйных СМІ і выканаць яе цягам 180 дзён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках