29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама і Мэркель падтрымалі пашырэнне санкцый супраць Расеі

48
Абама і Мэркель падтрымалі пашырэнне санкцый супраць Расеі

Прэзідэнт ЗША і канцлерка Нямеччыны выступілі за ўвядзенне новых санкцый супраць Масквы.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Белага дома. Тэлефонная размова Абамы і Мэркель адбыўся ў чацвер, 28 жніўня, піша ЛІГАБізнесІнформ.

"Лідэры вельмі занепакоеныя паведамленнямі, якія тычацца крызісу ва Украіне. З улікам развіцця падзей яны пагадзіліся, што ЗША і ЕЗ трэба будзе разгледзець дадатковыя санкцыі супраць Расеі", - адзначаецца ў паведамленні.

Адначасова лідэры дзвюх краін пацвердзілі гатоўнасць працягнуць пошук дыпламатычнага развязання канфлікту.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Зайбэрт, канцлерка Нямеччыны ў гутарцы з Абамам адзначыла, што дзеянні Расеі на ўсходзе Украіны не застануцца без наступстваў. У гутарцы з амерыканскім прэзідэнтам Мэркель таксама пацвердзіла, што Еўрапейская Рада зоймецца ў суботу, 30 жніўня, праблемай эскалацыі ўкраінскага канфлікту, піша Deutsche Welle.

Учора прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка звярнуўся да народу ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Данецкай вобласці і назваў сітуацыю "фактычным уварваннем расейскіх войскаў".

Раней паведамлялася, што горад Новаазоўск Данецкай вобласці, а таксама шэраг населеных пунктаў Новаазоўскага, Старабешаўскага, Амвросіеўскага раёна ў сераду перайшлі пад кантроль расейскіх вайскоўцаў.

Праз сітуацыю ў Данбасе Украіна склікала экстранае пасяджэнне Рады бяспекі ААН і АБСЕ.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках