25 красавiка 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

60 расейскіх танкаў - за 20 кіламетраў ад Марыупаля

61
60 расейскіх танкаў - за 20 кіламетраў ад Марыупаля

Пад Марыупалем войскі РФ рыхтуюць чарговы плацдарм для прасоўвання ўглыб Украіны.

Там зафіксавана 60 танкаў, гатовых рушыць на прыморскі горад. Цяпер жаўнеры перафарбоўваюць тэхніку ў колеры так званай "Наваросіі", паведамляе ТСН.

У гэты момант расейскія баявыя групы адпраўляюцца з Новаазоўску на Марыупаль. Яны абстралялі з мінамётаў блок-пост украінскіх сілавікоў у вёсцы Безымяннае - украінскія байцы адступілі ў горад, бо фактычна адказаць няма чым. Паводле звестак выведкі, расейцы ўмацаваліся ў гэтым сяле і знаходзяцца за 20 км ад Марыупаля. 9-ы батальён тэрабароны, памежнікі, гвардзейцы, батальён "Днепр-1" - выдатна ўсведамляюць, што расейцы паспрабуюць прабіць калідор да Крыма.

"Нам даводзіцца ўвесь час мяняць пазіцыі, бо карэктоўнікі наводзяць на нас агонь супраціўніка. Мы толькі што затрымалі карэктоўніка, які наводзіў на нас ўстаноўку "Град", - распавядае адзін з украінскіх байцоў.

"З боку Расеі зайшло 50 танкаў, а ў нас 7 РПГ. Усё, больш нічога ў нас супраць танкаў няма. Ёсць яшчэ "Мухі" і АКМ 62-га года выпуску", - кажа іншы вайсковец. Нашыя жаўнеры сцвярджаюць, што ніякія "апалчэнцы" супраць іх не ваююць.

"Ідзе расейскае ўварванне, гэта адназначна. Мы ўчора ў гэтым пераканаліся, калі ў Новаазоўск увайшлі расейскія танкі з расейскімі сцягамі і жаўнерамі", - расказваюць вайскоўцы.

Расейскія жаўнеры блакавалі захоплены горад, не дазваляюць нікому выехаць у бок Украіны, а вымушаных перасяленцаў дастаўляюць толькі ў Расею. Яны абстралялі аўтобус, які спрабаваў вывезці дзяцей з Новаазоўску. На шчасце, абышлося без ахвяр. У горадзе да тысячы расейскіх вайскоўцаў, пераважна з Каўказа і далёкаўсходніх рэгіёнаў. Тым часам украінскія байцы з Ілавайска паведамляюць, што яны ў падвойным атачэнні, у іх заканчваюцца боепрыпасы, вада і ежа.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках