29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Паўлаў: Беларуская сістэма адукацыі на грані краху

15
Анатоль Паўлаў: Беларуская сістэма адукацыі на грані краху

Сёння ідуць настолькі глыбокія працэсы разбурэння сістэмы адукацыі, што ўжо з'яўляюцца вялікія сумневы ў магчымасці яе аднаўлення.

Такое меркаванне сайту ucpb.org выказаў экс-прарэктар БДУ, чалец Нацыянальнага Камітэту АГП Анатоль Паўлаў.

«Напрыклад, возьмем кадравы склад ў тых жа школах, ВНУ, - аргументуе ён. - Фактычна вымытае ўсё сярэдняе звяно. Як было ў савецкай сістэме? Я пачынаў малодшым навуковым супрацоўнікам, асістэнтам. Былі людзі, якія на год-два-пяць старэйшыя за мяне. Быў паступовы пераход ад малодшага ўзросту да пенсійнага, была цалкам запоўненая ўзроставая шкала.

Сёння самае працаздольнае сярэдняе звяно, якое перадавала досвед, практычна вымытае. Прыходзяць маладыя, яшчэ не маюць ні досведу, ні ўмення, ні ведаў. Бо дыплом дае толькі права займацца пэўным відам дзейнасці, але ты яшчэ не спецыяліст. Трэба практыка, трэба пачытаць літаратуру, пагутарыць з калегамі. Шмат чаго трэба, пакуль ты станеш кваліфікаваным спецыялістам. А вось у каго вучыцца - гэтага няма. У школах альбо моладзь, альбо пенсіянеры, якіх задавальняе маленькі заробак і дадатак у выглядзе пенсіі. Але аддача ўсё роўна не тая.

Іншы прыклад. Адукацыйны і выхаваўчыя працэсы павінны быць бесперапынна звязаныя. Сёння выхаваўчы працэс спрэс адсутнічае. Тыя, хто вызначаюць палітыку, кажуць, маўляў, у нас усё нармальна, ёсць БРСМ. Пішуцца тоны папер, а на справе выхаванне зводзіцца да таго, што дзяцей папросту заганяюць у БРСМ. І каго мы выхоўваем? Мы выхоўваем крывадушнікаў. Бо чалавек ідзе туды пад ціскам, нават калі ў душы не згодны, або шукае там нейкія прывілеі.

Турбуе і тое, што дзяцей фактычна заганяюць на парады, спартыўныя мерапрыемствы і і г.д.. Многія настаўнікі мне распавядалі, што некаторых да 3 ліпеня не адпускалі ў адпачынак, каб яны стваралі масавасць на чарговым мерапрыемстве. Але гэта ж не выхаваўчы працэс!

Таму, калі АГП прапаноўвала новую рэдакцыю закона "Аб адукацыі", удзельнікам напісання якой быў і я, мы рэкамендавалі ўвесці сістэму выхавацеляў у школах на прыкладзе гімназій. Прадметнік не павінен займацца непатрэбнай яму справай. Ён павінен даваць веды. А выхаваўчым працэсам павінен займацца прафесійна падрыхтаваны чалавек з крыху іншым ухілам. Ён і абавязаны арганізоўваць усю выхаваўчую працу.

І тое, што нядаўна абвясцілі падвышэнне заробкаў настаўнікам на 7%, гэта нават касметычнымі мерамі не назавеш, калі мы мае глыбокія разбуральныя працэсы ўсёй сістэмы адукацыі».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках