25 красавiка 2024, Чацвер, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус падаў у суд на сайты РІА «Новости», Lenta.ru і РБК

20

Lenta.ru, rbc.ru і ria.ru атрымаюць паведамленне з суда ў тым выпадку, калі суддзя прыме пазоў да разгляду.

Яго падаў Кірыл - беларус, з пачатку гэтага года жыве ў Маскве. Справа тычыцца даўняга пытання: «Беларусь» vs «Белоруссія». Кірыл падкрэслівае, што ў яго пазове няма ні фінансавай выгады, ні нацыяналістычных інтарэсаў - «проста за праўду справа» ад грамадзяніна Беларусі, піша onliner.by.

Кірыл - прафесійны рыэлтар (менавіта так, падкрэслівае ён, правільна называецца і пішацца ягоная прафесія), ён вучыцца ў аспірантуры аднаго з маскоўскіх ВНУ. Сам з Бабруйска. Працаваў паводле спецыяльнасці ў родным горадзе і ў Менску.

- Не тое каб мяне вельмі моцна закранала праблема «Беларусь-Белоруссія», але трэба ж яе неяк развязваць, - разважае Кірыл. - Я нічога не маю супраць звычайных расейцаў, якія ў гутарковай мове называюць нашую краіну так, як звыклі. Але афіцыйныя крыніцы павінны карыстацца афіцыйна зацверджанымі правіламі. Інакш гэта проста непісьменна.

Чаму менавіта гэты, досыць кароткі спіс СМІ, які паказаны ў пазове?

- Я зайшоў у топ-100 Rambler і проста ўзяў тры першыя радкі ў рэйтынгу «Навіны і СМІ», - тлумачыць Кірыл.

- Вы паспелі асабіста звярнуцца непасрэдна ў рэдакцыі гэтых СМІ?

- Не думаю, што на мяне там хтосьці зверне ўвагу. Гэта вялікія кампаніі, а я звычайны жыхар сталіцы.

Кірыл падкрэслівае, што ягонае патрабаванне не мае ніякай палітычнай падставы.

- Не шукайце ў маёй ініцыятыве нацыяналістычнай пазіцыі, хоць сёння гэта шмат каму можа здацца актуальным, - просіць Кірыл. - Афіцыйныя тэксты павінны быць правільнымі і адпавядаць рэчаіснасці. А ў рэчаіснасці ёсць Рэспубліка Беларусь.

- Вас раздражняе, калі навакольныя масквічы гавораць «Белоруссія»? Выпраўляйце?

- Папраўляю, але вельмі мякка. Хоць мяне часам гэта раздражняе. І, будзем шчырыя, расейцам у прынцыпе ўсё роўна, гэта пытанне звычкі. Я жартам папраўляю. Яны з усмешкай маю просьбу прымаюць.

У якасці кампенсацыі ад вышэйпералічаных СМІ Кірыл патрабуе 14.974 расейскіх рублёў (менш за 4,5 млн беларускіх).

- Я палічыў па рублю за кожнае слова «Белоруссія», якое выдаюць ўласныя пашукавікі на сайтах трох СМІ паводле стану на 22 жніўня, - тлумачыць Кірыл.

У панядзелак Кірыл чакае адказу з суда.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках