29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталы прадстаўнік Украіны ў ААН: Колькі яшчэ трэба прайсці «чырвоных рыс»?

7
Сталы прадстаўнік Украіны ў ААН: Колькі яшчэ трэба прайсці «чырвоных рыс»?

Кіеў заклікаў міжнародную супольнасць вызначыцца з пазіцыяй з нагоды вайсковай агрэсіі Расеі ва Украіне.

Гэтая пазіцыя была агучаная падчас выступу на пасяджэнні Рады бяспекі ААН выканаўцу абавязкаў сталага прадстаўніка Украіны ў гэтай арганізацыі Аляксандра Паўлічэнкі, перадае Еспресо TV.

Ён каторым разам паведаміў міжнароднай супольнасці пра агрэсію Расеі і захоп Крыма, а таксама аб узятых у палон расейскіх дэсантніках. Прадстаўнік Украіны заклікаў усіх чальцоў Рады бяспекі ААН вызначыцца са сваім стаўленнем да абгрунтаваных фактаў.

"Патрабуем устанавіць пры пасярэдніцтве АБСЕ кантроль над мяжой, каб не дапусціць далейшага пранікнення тэрарыстаў на тэрыторыю суверэннай дзяржавы, таксама мы патрабуем вызваліць закладнікаў. Украіна пакідае за сабой права ў адваротным выпадку на індывідуальную калектыўную абарону. Мы просім міжнародную супольнасць дапамагчы ва ўрэгуляванні сітуацыі. Ці будзе міжнародная супольнасць у баку, ці выступіць адзіным фронтам? Гэта выбар не тактычны, а прынцыповы. Колькі трэба яшчэ прайсці "чырвоных рыс"? - спытаў дыпламат.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках