19 красавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік МУС Польшчы: Лех Качынскі загінуў праз падрыхтоўку Пуціна да агрэсіі

4

Антоній Мацарэвіч распавёў аб сваёй версіі катастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010.

Пра гэта паведамляе Polska Times, піша gordonua.com.

"Агрэсія Расеі не павінна нікога дзівіць. Польская нацыянальная эліта загінула таму, што Пуцін рыхтаваўся да агрэсіі, а нашы палітыкі гэтага не бачаць. Замест таго, каб падтрымаць Качыньскага, якія б хібы ён не рабіў, яны аддалі ягонае жыццё ў рукі Расеі, у клапатлівыя рукі афіцэра КДБ (Пуціна. - Рэд.). А затым аддалі яму следства", - заявіў Антоній Мацарэвіч.

Палітык упэўнены, што калі б у свой час да прэзідэнта Качыньскага прыслухаліся, сёння свет бы не бачыў тое, што адбываецца ва ўсходняй Украіне. "Цяперашняя палітыка польскага ўрада пагражае існаванню Польшчы ў кантэксце падзей ва Украіне".

Мацарэвіч апублікаваў відэа, паказаная ў эфіры расейскай тэлевізіі ў дзень катастрофы 10 красавіка. Відэа было зроблена афіцыйным расейскім інфармацыйным агенцтвам РІА "Новости". У сямісекундным фрагменце паказана рэканструкцыя выбуху самалёта над зямлёй.

"Колькі разоў мы чулі, што не было ніякага выбуху, што пілоты хацелі забіць сябе і свайго прэзідэнта. Гэта відэа паступіла да мяне паўгода таму. Два месяцы таму Пуцін распусціў РІА "Новости" і звольніў 2000 чалавек. Я спадзяюся, што не праз мяне", - сказаў Мацарэвіч.

Учора, 28 жніўня, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўпершыню афіцыйна заявіў пра ўварванне расейскіх войскаў ва Украіну. Паводле ягоных слоў, сітуацыя ў Данецкай вобласці "рэзка абвастрылася". Паводле ацэнак NATO, у Данбасе знаходзіцца блізу 1000 расейскіх вайскоўцаў. Гэтую інфармацыю Альянс пацвердзіў спадарожнікавымі здымкамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках