24 красавiка 2024, Серада, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: На ўсходзе Украіны загінулі 2,5 тысячы чалавек

5
ААН: На ўсходзе Украіны загінулі 2,5 тысячы чалавек

Фактычная колькасць ахвяр можа быць большай.

Колькасць загінулых у выніку баёў на ўсходзе Украіны павялічылася да 2593 чалавек. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Управы вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека (УВКПЧ) апублікаваная ў пятніцу, 29 красавіка, піша ТАСС.

"Не менш 2593 чалавекі былі забітыя ва Украіне ў перыяд з сярэдзіны красавіка да 27 жніўня 2014", - гаворыцца ў дакладзе аб Украіне. Пры гэтым адзначаецца, што ўсяго за чатыры месяцы сутыкненняў на Данбасе раны атрымалі 5956 чалавек, уключаючы не менш як 38 дзяцей.

Таксама звяртаецца ўвага на павелічэнне страт сярод цывільнага насельніцтва, "у сярэднім амаль 36 чалавек забіваюць кожны дзень".

Аўтары дакладу выказалі трывогу пра тое, што ў дакуменце, які ахоплівае адцінак часу з 16 ліпеня да 17 жніўня, называецца лічба ў 2220 загінулых. Такім чынам, усяго за 10 дзён загінула 373 чалавекі. Акрамя таго адзначаецца, што паводле стану на 17 жніўня, прынамсі 468 чалавек застаюцца ў палоне ў прадстаўнікоў узброеных груп.

Пры гэтым экспэрты ААН папярэджваюць, што гаворка ідзе пра кансерватыўныя ацэнкі. "Фактычная колькасць ахвяраў у выніку гвалту і баёў на ўсходзе Украіны, хутчэй за ўсё, значна большая", - гаворыцца ў дакладзе.

Адной з прычын, чаму сапраўдная колькасць загінулых і пацярпелых у выніку вайны на ўсходзе Украіны можа быць большая, экспэрты ААН называюць адсутнасць бяспекі, праз што многія людзі не звяртаюцца па дапамогу ў лякарні. Многія сваякі забітых хаваюць сваіх блізкіх самастойна, не ставячы ўлады аб гэтым у вядомасць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках