25 красавiка 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябры зніклага Дзмітрыя Шаўчука арганізуюць яго пошукі

1

Яны сабраліся каля станцыі метро Уручча для прачэсвання мясцовасці разам з міліцыяй.

Як стала вядома сайту charter97.org, сябры зніклага музыканта і журналіста Дзмітрыя Шаўчука самаарганізаваліся для сумесных пошукаў з пошукавым атрадам «Анёл» і міліцыяй. Сёння вечарам плануецца прачэсванне мясцовасці. Месца не ўдакладняецца, але хутчэй за ўсё - могілкі, дзе пахаваныя яго бацькі. Усе неабыякавыя могуць далучыцца, звязаўшыся з арганізатарамі праз групу ў «Фэйсбуку».

На гэты момант вядома, што ні ў СІЗА, ні ў ІЧУ, ні ў моргах яго няма, мяжу ён не перасякаў, яго сястра не ведае пра яго месцазнаходжанне. На гэты момант пададзеная заява ў міліцыю і працягваецца праверка лякарняў (ўлёткі развозяць лекары хуткай дапамогі). Па адноўленых падзеях стала ясна, што раніцай 22 жніўня Дзмітрый тэлефанаваў знаёмай па скайпе з дому (Усход), падрыхтаваў сняданак і па незразумелых прычынах выйшаў з хаты (час не ўстаноўлены). Дадому не вярнуўся. Цёплыя рэчы не браў, тэлефон пакінуў дома.

Нагадаем, музыка Зміцер Шаўчук (таксама вядомы як «Шэф»), знік тыдзень таму. Сябры пачалі актыўныя пошукі ў мінулыя выходныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках