19 красавiка 2024, Пятніца, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд Вільні пачаў разглядаць пазоў прафесара Церашковіч да ЕГУ

Суд Вільні пачаў разглядаць пазоў прафесара Церашковіч да ЕГУ

У судзе Вільні 28 жніўня пачаўся разгляд пазову прафесара Паўла Церашковіча да Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.

Як паведаміў БелаПАН Церашковіч, на праведзеным пасяджэнні суддзёй было прапанавана развязаць канфліктную сітуацыю ў форме міравога пагаднення. Пазоўнік пагадзіўся скарыстацца гэтай прапановай. На дасягненне пагаднення адводзіцца месяц. Калі яно не будзе дасягнутае, пытанне будзе разгледжанае ў судовым парадку.

Адказваючы на пытанне, ці не з'яўляецца спроба развязаць праблему ў пазасудовым фармаце «крокам назад», Церашковіч сказаў: «Ні ў якім разе. Апошнія тры гады працы ва ўніверсітэце я імкнуўся да дасягнення кампрамісаў падчас перамоваў, і калі цяпер ёсць хоць нейкая надзея - яе абавязкова трэба выкарыстоўваць».

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў адкрыты ў Менску ў 1992 годзе. У 2004 годзе беларускія ўлады зачынілі ВНУ, незадаволеныя самастойнасцю яго кіраўніцтва. З 2005 года ЕГУ працуе ў Вільні ў статусе «беларускага ўніверсітэта ў выгнанні».

У пачатку гэтага года ў ЕГУ абвастрыўся канфлікт, звязаны з правядзеннем рэформы прафесарска-выкладчыцкага складу. Нагодай для абвастрэння стала звальненне старшыні сената ЕГУ прафесара Церашковіча, з якім датэрмінова перапынілі кантракт. Шматлікія звароты з патрабаваннем аднавіць на працы прафесара і старшыню сената на працы (у агульнай складанасці пад петыцыямі было сабрана больш за 1.800 подпісаў) вынікаў не прынеслі. Церашковіч наважыў адстойваць свае правы ў судзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках