18 красавiка 2024, Чацвер, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся тры аўтамабілі

2
На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся тры аўтамабілі

Рух па праспекце Незалежнасці ў цэнтры сталіцы быў абцяжараны праз аварыі.

У напрамку ад Кастрычніцкай плошчы ў бок плошчы Перамогі ўтварыўся затор. Прычынай таму стала аварыя насупраць Белдзяржцырка. На скрыжаванні праспекта і вуліцы Янкі Купалы, які не раз фігураваў у зводках ДАІ, сутыкнуліся тры машыны - «дзве легкавушкі і Suzuki», як адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Разбор аварыі доўжыўся блізу гадзіны, таму рух быў складаны, піша onliner.by.

Як распавёў адзін з удзельнікаў ДТЗ, малады чалавек, які ехаў на Peugeot 406, ён урэзаўся ў Fiat, які і перакуліўся на бок. «Аўтамабіль Suzuki атрымаў мінімальныя пашкоджанні: яго кузаў пасекла асколкамі, - адзначыў ён. - Сказаць, хто вінаваты, не змагу: абодва ўпэўненыя, што ехалі на зялёнае святло. Peugeot ударыў пярэдняй часткай у правы бок Fiat, паміж двума коламі, таму той і апынуўся на баку. На шчасце, ніхто не пацярпеў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках