16 красавiка 2024, aўторак, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўвяла на тэрыторыю Украіны 5 тысяч жаўнераў

74
Расея ўвяла на тэрыторыю Украіны 5 тысяч жаўнераў

Такую інфармацыю паведаміла тэлекампанія CNN.

На тэрыторыю Украіны ўвялі да пяці тысяч расейскіх жаўнераў, паведамляе са спасылкай на крыніцу ў брытанскім урадзе амерыканская тэлекампанія CNN, перадае Эхо Москвы. Паводле гэтых звестак, на ўсходняй мяжы з Украінай знаходзіцца групоўка расейскіх войскаў колькасцю блізу 20 тысяч чалавек.

Аб уварванні расейскага войска Украіна афіцыйна абвясціла ў чацвер, 28 жніўня. Масква ўсе гэтыя абвінавачванні зняпраўджвае. Прычым прысутнасць на чужой тэрыторыі расейскіх вайскоўцаў Крэмль тлумачыць тым, што яны знаходзяцца «ў адпачынку», ці тым, што яны «заблукалі» і выпадкова патрапілі ва Украіну.

Нагадаем, масіраванае ўварванне ва Украіну Узброеныя сілы РФ правялі 27 жніўня, у выніку чаго здолелі атачыць украінскіх вайскоўцаў у Ілавайску Данецкай вобласці.

Акрамя таго, войска РФ уварвалася ў Новаазоўск і рухаецца ў бок Марыупаля. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызнаў уварванне Расеі, як і краіны Захаду, якія плануюць увесці новыя санкцыі супраць Масквы 30 жніўня.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках