25 красавiка 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх школах «ушчыльняюць» класы і прыцягваюць студэнтаў

17
У менскіх школах «ушчыльняюць» класы і прыцягваюць студэнтаў

Праблему з педагагічнымі кадрамі ў менскіх школах перад пачаткам навучальнага года 2014\2015 закліканы выправіць студэнты і педагогі з Менскай вобласці.

А яшчэ адным крокам на шляху да развязання гэтага пытання стала «ўшчыльненне» класаў: у шэрагу школ бацькі вучняў за некалькі тыдняў да пачатку навучальнага года даведалася, што іх класы расфармоўваюць, а дзяцей пераводзяць у іншыя класы, паведамляе interfax.by.

У адміністрацыях школ падчас тлумачэння бацькам такога змянення, адзначалі, што ў школах - недахоп педагогаў, і класы з колькасцю менш за 30 чалавек з гэтай прычыны могуць быць расфармаваныя, а дзеці - пераразмеркаваныя да іншых настаўнікаў.

«Зразумейце, у нас няма іншага выйсця. А выкладчыкамі мы павінны аднолькава забяспечыць як першакласнікаў, так і вучняў сярэдніх і старэйшых класаў», - кажуць у школах.

Дарэчы, паводле стану на 1 верасня 2014 года ў Беларусі налічваецца каля 2 мільёнаў навучэнцаў і студэнтаў. А першакласнікаў у гэтым навучальным годзе больш за 104 тысячы, што на 4,5 тысячы больш, чым год таму. Гэтыя лічбы на прэс-канферэнцыі ў Менску ў пятніцу, 29 жніўня, агучыў міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч.

Таксама ён выказаў надзею, што пасля прыняцця міністэрствам і камітэтам адукацыі мер недахоп педагагічных кадраў у сталічных навучальных установах востра адчувацца не будзе.

«Першыя дні верасня пакажуць, як спрацаваў камітэт адукацыі ў прафарыентацыйнай рабоце. Я больш чым упэўнены, што Менск развяжа ўсе праблемы бліжэйшымі днямі», - заявіў ён.

Але С.Маскевіч прызнаў, што дапамога менскім педагогам у развязанні гэтай праблемы ўсё ж спатрэбіцца. І спадзяюцца яе атрымаць з Менскай вобласці, выкладчыкі ўстаноў адукацыі якой могуць узмацніць педкалектывы сталічных школ і гімназій, а таксама - студэнты.

«Калі ёсць жаданне старшакурсніка папрацаваць у школе, гэта будзе для яго выдатная практыка. У мінулыя гады мы шмат казалі, што ў студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў мала практыкі, вось надышоў момант выправіць сітуацыю», - заявіў міністр адукацыі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках