23 красавiка 2024, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчука арыштавалі на 10 дзён адразу пасля выхаду з турмы

5
Менчука арыштавалі на 10 дзён адразу пасля выхаду з турмы

Рамана Халілава асудзілі адразу пасля выхаду з турмы на вуліцы Акрэсціна, дзе ён ужо правёў 10 дзён арышту.

Савецкі райсуд Менска 29 жніўня разгледзеў справу супраць яго за «захоўванне матэрыялаў экстрэмісцкага зместу». Рамана Халілава арыштавалі на 10 дзён, паведамляе «Радыё Свабода».

Актывіст ужо адседзеў 10 дзён паводле абвінавачвання ў супраціве міліцыі. Пасля выхаду на свабоду 28 жніўня да яго ў інтэрнат прыйшлі двое супрацоўнікаў у цывільным і наладзілі ператрус. Яны канфіскавалі ў актывіста ўлёткі «Як праводзіць страйк», а таксама літаратуру.

«Як быццам бы ва ўлётках пра страйк утрымліваюцца экстрэмісцкія звесткі. У выніку яму далі 10 дзён арышту. Гэта была інфармацыя аб рабочым руху і пра тое, як арганізоўваць італійскі страйк. Ён студэнт 5 курса БДУІР, яго ўжо выключылі з інтэрната, і невядома, што будзе з універсітэтам», - кажа паплечнік Рамана Халілава, былы палітвязень Аляксандр Францкевіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках