19 красавiка 2024, Пятніца, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на газ і электраэнэргію выраслі на 10%

25
Кошты на газ і электраэнэргію выраслі на 10%

Перад пачаткам ацяпляльнага сезона ў Беларусі выраслі кошты на энэргію і газ.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада ад 27 жніўня 2014 года №834. У прыватнасці, на 9,8% падвышаныя тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію для насельніцтва, а таксама кошты на прыродны і звадкаваны газ, піша АФН.

З 1 верасня 2014 аднаставачны тарыф на электраэнэргію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, складзе Br696,0 (ранейшы тарыф - Br633,9) за 1 кВт.гадз, дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br487,1 (раней Br443,7) за 1 кВтгадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br1392 (раней Br1267,8) за 1 кВтгадз

Электрычная энэргія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) падаражэе да Br818,9 (з Br745,9) за 1 кВтгадз, у астатні час сутак - да Br2456, 7 (з Br2237,7).

У астатніх выпадках аднаставачны тарыф складзе Br818,9 (раней Br745,9) за 1 кВтгадз, дыферэнцыраваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак будзе Br573,2 (раней Br522,1) за 1 кВтгадз, у перыяд максімальных нагрузак - Br1637, 8 (Br1491,8) за 1 кВтгадз

Тарыф на цеплавую энэргію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ўстаноўлены на ўзроўні Br90058 (Br82020) за 1 Гкал.

Цана 1 кубаметру газу, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд складзе Br582,2 (Br530,3), у летні перыяд - Br2131,1 (Br1940,9); пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў складзе таксама Br2131,1 рублёў незалежна ад сезону.

Аплата за газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння з аднаго жыхара ў месяц складзе Br17000 (Br15500), пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) - Br49000 (Br44650), пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка - Br25250 (Br27700).

Кошт 1 кубаметру звадкаванага газу, з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд складзе Br9021 (Br8215,9), у летні перыяд - Br5682,5 (Br5175,4). Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт 1 кубаметру складзе таксама Br5682,5.

Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара ў месяц ўстаноўлены на ўзроўні Br17000 (Br15500), пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) - Br48250 (Br43950), пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) - Br22700 (Br20700).

Акрамя таго, на 60% падвышаныя тарыфы на электраэнэргію, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў.

У прыватнасці, аднаставачны тарыф на складзе Br1467,5 (раней Br917,2) за 1 кВтгадз, дыферэнцыраваны тарыф у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br1027,3 (раней Br642,0) за 1 кВтгадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br2935,0 (раней Br1834,4) за 1 кВтгадз.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках