25 красавiка 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў

9

Ланцужок сутыкненняў на МКАД прычыніўся да сур'ёзнага корку, які ўтварыўся ўчора ўвечары на вонкавым коле паміж Навінкамі і Драздамі.

Аўтамабілі, якія рухаліся шчыльнай плынню пачалі гамаваць і перабудоўвацца, а затым сутыкацца адзін з адным. Пашкоджаныя аўто заблакавалі дзве паласы. Падрабязнасці гэтага ДТЗ onliner.by распавёў адзін з кіроўцаў-відавочцаў, які цудам не атрымаў ніводнай драпіны.

- Гэта адбылося ўчора прыкладна а 18:20. Я ехаў у плыні ў крайняй левай паласе. У нейкі момант плынь запаволілася, бо наперадзе, метраў за 200, была аварыя. Кіроўца аднаго з аўтамабіляў, якія ехаў наперадзе мяне, мабыць, позна заўважыў перашкоду і рэзка затармазіў, - распавёў Дзмітрый, кіроўца Volkswagen Golf. - Каб адысці ад немінучага ўдару, я пачаў перабудоўвацца ў сярэднюю паласу. У крайняй левай утварыўся «паравоз» з трох аўто: Opel, затым Honda і Volkswagen Passat. Яшчэ адзін самаход прыцёрся да адбойніка. Ззаду мяне перабудавалася BMW, і ў яго адразу рэзнуўся Mitsubishi. Мой Golf апынуўся ў эпіцэнтры, але не атрымаў пашкоджанняў. Пашанцавала яшчэ і кіроўцу Volkswagen Touran. Ад аварыі яго аддзялілі некалькі метраў. Ведаю, у яго ў салоне быў відэарэгістратар.

Са слоў Дзмітрыя, у той жа час прыкладна за 100 метрах ад гэтага ДТЗ адбылося яшчэ некалькі сутыкненняў.

У серыі ДТЗ абышлося без сур'ёзных траўмаў, толькі ў кіроўцы Mitsubishi быў акрываўлены твар. Ягоны аўтамабіль атрымаў найбольш значныя пашкоджанні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках