19 сакавiка 2024, aўторак, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Шаўчук знойдзены павешаным

36
Дзмітрый Шаўчук знойдзены павешаным

Зніклы некалькі дзён таму журналіст і музыка знойдзены павешаным.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Ян Бусел - сябар Дзмітрыя Шаўчука, які каардынаваў яго пошукі.

«Дзімы з намі больш няма. Знайшлі. Засіліўся», - напісаў ён.

Дзмітрый Шаўчук нарадзіўся ў Жытоміры (Украіна). Вырас у Менску, куды пераехаў з бацькамі. Вучыўся ў ліцэі Беларускага дзяржуніверсітэта, на гістфаку БДУ. Працаваў карэспандэнтам «Еўрарадыё», радыё «Мір». Граў у музычных гуртах.

Ён сышоў з дому 20 жніўня і дагэтуль там не з'яўляўся. C 20-га на 21-га начаваў у знаёмкі. Апошнім разам выходзіў з ёй на сувязь 22-га дня а 10-й раніцы праз скайп, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон. І пасля гэтага знік.

Дома ў хлопца засталіся блок сілкавання для тэлефона і ноўтбук. Грунтуючыся на гэтым, сябры меркавалі, што Дзмітрый нікуды не збіраўся.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках