29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска з'явіліся графіці ў падтрымку тэрарыстаў

35
У цэнтры Менска з'явіліся графіці ў падтрымку тэрарыстаў

Графіці зробленыя ўздоўж чыгункі маскоўскага кірунку.

На сцяне аднаго з заводаў былі нанесеныя надпісы «За Наваросію», «Рукі прэч ад Наваросіі» ды іншыя. Згодна з подпісам, гэта зрабілі нацболы. Прычым, месца для надпісаў было абранае так, што яны вельмі добра чытаюцца з цягнікоў, перадае «Радыё Свабода».

«Я, як кіраўнік філіі АГП Партызанскага раёна Менска, наважыў адрэагаваць, - распавёў актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антон Жылка. - Мы з сябрамі выклікалі міліцыю. Праўда, яны не прыехалі, і мы наважылі напісаць заяву ў міліцыю, каб заява была зафіксаваная, а надпісы ліквідаваныя. Міліцыянты вельмі не хацелі прымаць заяву, увесь час пыталіся, якая нашая пазіцыя што да «Наваросіі». Але мы дамагліся, заяву нашую прынялі, зарэгістравалі, і цягам 10 дзён нам павінны афіцыйна адказаць».

Адзначым, што графіці «Жыве Беларусь», зробленыя ўздоўж чыгункі, камунальныя службы, як правіла, зафарбоўваюць цягам некалькіх дзён. Надпісы ў падтрымку тэрарыстаў дагэтуль не ліквідаваныя.

Фота: Антон Жылка

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках