18 красавiка 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфарм Беларусі: Расейская ТВ не хлусіць пра Украіну

35

Міністэрства інфармацыі Беларусі не знайшло дэзінфармацыі ў выданнях расейскіх тэлеканалаў.

Пра гэта, як стала вядома charter97.org, гаворыцца ў адказе, атрыманым прэс-службай Беларускай асацыяцыі журналістаў у адказ на зварот у міністэрства.

"Міністэрства інфармацыі не мае звестак аб пададзеных у вашай заяве выпадках "публічнай хлусні і дэзінфармацыі ў дачыненні да ўкраінскіх і беларускіх падзей, якія штодня маюць месца на цэнтральных расейскіх тэлеканалах, "і не мае права камэнтаваць парушэнне заканадаўства аб СМІ Расейскай Федэрацыі рэдакцыяй "Первого канала", - гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка міністра інфармацыі Сяргея Хільмана.

У сваім звароце прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі прасіў Міністэрства інфармацыі разгледзець сюжэт "Первого канала" "Уцякачка з Славянска згадвае, як пры ёй пакаралі смерцю маленькага сына і жонку паўстанца" на прадмет парушэння закона "Аб СМІ" і ўзняць пытанне аб спыненні трансляцыі ў Беларусі расейскіх каналаў, якія сістэматычна парушаюць гэты закон.

У Мінінфарме паведамілі, што могуць адклікаць ліцэнзію ў тэлеканала або радыёпраграмы "толькі ў выпадках грубага парушэння імі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ліцэнзаванні: калі ліцэнзаваная дзейнасць ажыццяўляецца ў мэтах, якія супярэчаць інтарэсам Рэспублікі Беларусь, і калі вяшчанне змяшчае звесткі, распаўсюджванне якіх забаронена або абмежавана заканадаўствам".

Нагадаем, з патрабаваннем спыніць у Беларусі трансляцыю цэнтральных расейскіх каналаў выступалі актывісты аргкамітэта для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", а таксама прадстаўнікі грамадскага Камітэта салідарнасці з Украінай.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках