19 красавiка 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Кіеве «абезгаловілі» пудзіла Лукашэнкі

4

У Кіеве прайшла акцыя салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

4 жніўня актывісты Руху салідарнасці «Разам» у Кіеве правялі шэраг акцый, прымеркаваных да Міжнароднага дня салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары.

А 9 раніцы з вокнаў офіса Руху салідарнасці «Разам» на вуліцы Мазепы быў вывешаны вялікі бел-чырвона-белы сцяг. А 12:00 пачалося пікетаванне амбасады Беларусі. Акцыя пачалася хвілінай маўчання аб загінулых украінскіх вайскоўцах, якія, на думку ўдзельнікаў, загінулі ў барацьбе з расейскім імперыялізмам не толькі за Украіну, але і за Беларусь і за ўсю Еўропу.

На акцыі выступілі прадстаўнікі Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, Галіна Сарочык, Алег Аўсяннік, прадстаўнік беларускіх анархістаў Аляксандр Андрушкевіч, вядомы ўкраінскі паэт Алесь Ірванец, кіраўнік грамадзянскай арганізацыі «Луганск» Сяргей Бандарэнка.

Удзельнікі патрабавалі вызвалення палітвязняў Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Эдуарда Лобава, Арцёма Пракапенкі, Васіля Парфянкова і Мікалая Статкевіча, а таксама намесніка старшыні Руху салідарнасці «Разам» Алеся Макаева і актывіста Іллі Дабратвора, якія былі незаконна асуджаныя на арышт за нацыянальную сімволіку .

Падчас акцыі гучалі заклікі «Свабоду палітвязням!», «Слава Украіне - Героям слава!», называлі імёны палітвязняў.

На акцыі было ўсталяванае пудзіла Лукашэнкі з шыльдай на шыі «халуй х ... ла!». «За здраду нацыянальных інтарэсаў і за ўчыненні злачынства» пасля заканчэння акцыі пудзілу была адсечаная галава.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках