25 красавiка 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прыраўняў свінакомплексы да ядзерных аб'ектаў

25
Лукашэнка прыраўняў свінакомплексы да ядзерных аб'ектаў

Правадыр абяцае змагацца з АЧС, якой нібыта няма, «драконаўскімі захадамі».

Лукашэнка папярэджвае, што ў выпадку адсутнасці патрэбных мер для біялагічнай абароны ад афрыканскай чумы свіней, да вінаватых будуць ужывацца самыя жорсткія меры, аж да крымінальнай адказнасці. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў Менску, піша БелТА.

«Я ўжо папярэджваў кіраўнікоў, якія за гэта адказваюць, і ўрад, што скончыцца тыдзень і мы пачнем рэагаваць у рамках крымінальных спраў на гэтую праблему. Будуць прынятыя драконаўскія захады ў дачыненні да адказных», - падкрэсліў дыктатар.

Лукашэнка запатрабаваў, каб кіраўнікі ўсіх узроўняў максімальна сур'ёзна паставіліся да гэтага пытання і арганізавалі на свінакомплексах прапускны рэжым, «як на ядзерным аб'екце».

Разам з гэтым, ён нагадаў аб патрэбе да канца года аднавіць аб'ёмы пагалоўя і рэалізацыю свініны.

У студзені 2014 Расея, Літва і Украіна паведамілі ў Міжнародным эпізаатычным бюро (OIE) аб выяўленні асяродкаў афрыканскай чумы свіней на іх тэрыторыі. Праз месяц АЧС была знойдзеная ў Польшчы, а ў чэрвені адпаведны вірус у жывёл быў знойдзены ў Латвіі. Такім чынам, усе краіны, з якімі мяжуе Беларусь, з пачатку года заявілі аб неспрыяльнай эпізаатычнай сітуацыі.

Аднак Менск мяркуе, што справіўся з вірусам і ў гэтым годзе не накіроўваў у OIE паведамленняў аб выяўленні захворванняў жывёл на тэрыторыі Беларусі. Краіна дала справаздачу толькі пра тое, што асярродкі АЧС, выяўленыя ў мінулым годзе ў Гарадзенскай і Віцебскай абласцях, былі паспяхова знішчаныя. Тым не менш жыхары беларускіх вёсак кажуць, што жывёлы па-ранейшаму гінуць праз АЧС.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках