29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца з Віцебска выйграў суд за аўто, пашкоджанае на паркоўцы

2
Кіроўца з Віцебска выйграў суд за аўто, пашкоджанае на паркоўцы

Суд задаволіў пазоў аб кампенсацыі шкоды, прычыненай у выніку крадзяжу люстэрка з аўтамабіля «Mercedes S500 AMG» пакінутага ў паркінгу ГЦ «Марка-Сіці».

Як распавёў «Народным навінам Віцебска» ўладальнік аўтамабіля Аляксандр Бароўскі, 22 ліпеня адбылося апошняе пасяджэнне суда Кастрычніцкага раёна ў гэтай справе і пастанова была прынятая на ягоую карысць: адказчык павінен выплаціць пазоўніку 1.500.000 рублёў у якасці кампенсацыі за маральную шкоду, сплаціць 5300000 рублёў выдаткаваных на адваката і аплаціць кошт выкрадзенага люстэрка ў суме 3.500.000 з улікам яго 65% зносу згодна ацэнцы БелГПП.

Як паведамілі Аркадзю Бароўскаму ў судзе 4 жніўня, прадстаўнікі «Марка» не пагадзіліся з пастановай суда першай інстанцыі і абскардзілі яе ў Віцебскім абласным судзе. Аднак пазней Бароўскаму патэлефанавалі з «Марка» і запэўнілі, што касацыйнай скаргі яны не падавалі і рыхтуюць да выплаты названыя судом сумы.

Сам уладальнік аўтамабіля вынесены вердыкт уважае за справядлівы і задаволены ім, нягледзячы на тое, што 10 000 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды зменшыліся да 1 500 000 рублёў. Таксама ён мяркуе, што поспех ягонай справы можа падштурхнуць і іншых грамадзян да абароны сваіх інтарэсаў праз суд у спрэчках з буйнымі кампаніямі.

У канцы 2013 года Аркадзь Бароўскі ўклаў дамову з паркінгам у ГЦ «Марка-Сіці» і паставіў там на захоўванне свой аўтамабіль. Аднак праз некаторы час выявіў знікненне шкла левага люстэрка. Уладальнікі паркінга адмовіліся кампенсаваць кошт выкрадзенай дэталі, бо палічылі, што кліент парушыў умовы дамовы, і пацярпелы быў вымушаны звярнуцца ў суд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках