25 красавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Чэхіі: Нашая падтрымка дэмакратычных сілаў у Беларусі трывалая

3

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі Любамірам Зааралекам.

Міністр замежных спраў Чэхіі Любамір Зааралек 5 жніўня прыняў у Чэрнінскім палацы беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага - першага лаўрэата прэміі Вацлава Гавела ў правах чалавека, які атрымаў гэтую прэстыжную ўзнагароду падчас зняволення, піша ПЦ "Вясна".

"Я рады, што вы на свабодзе", - цытуе сайт замежнапалітычнай установы Чэскай Рэспублікі міністра Зааралека, які вітаў Алеся Бяляцкага ў Празе, дадаўшы: "Я хацеў бы запэўніць вас, што нашая падтрымка дэмакратычных сілаў у Беларусі трывалая, і мы ставімся да гэтага сур'ёзна. Я зычу вам, каб у вашай краіне было больш свабодных і праеўрапейскі арыентаваных грамадзян".

Алесь Бяляцкі падчас гэтай сустрэчы распавёў, апроч іншага, пра сітуацыю з правамі чалавека, палітычнымі свабодамі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў краіне ў 2015 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках