20 красавiка 2024, Субота, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Стабілізацыя забяспечаная

39
Мясніковіч: Стабілізацыя забяспечаная

АПК, на думку ўладаў, павінен стаць адным з галоўных драйвераў росту нацыянальнай эканомікі ў III квартале 2014 года.

Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета міністраў, піша БелТА.

Са слоў прэм'ера, сельская гаспадарка ў гэтым годзе прыкметна дадае. "Плануецца, што аграпрамысловы комплекс будзе адным з галоўных драйвераў эканамічнага росту ў трэцім квартале. У нас ёсць усе падставы паспяхова закончыць жніво, захаваць і рацыянальна распарадзіцца атрыманым ураджаем, атрымаць прыбытак на ўкладзеныя ў сельскую гаспадарку сродкі", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Для гэтага кіраўніком дзяржавы і ўрадам створаныя ўсе ўмовы.

Акрамя таго, сёння ёсць магчымасць "разблытаць клубок" накапіўшыхся ў галіне праблем. У прыватнасці, за кошт прынятых кіраўніком дзяржавы ўказаў, аптымізацыі фінансавання.

Агулам, гаворачы аб выніках працы беларускай эканомікі ў першым паўгоддзі, кіраўнік урада канстатаваў паскарэнне яе росту. Прычым на здаровай неэмісійнай аснове.

"Цягам усіх 6 месяцаў гэтага года забяспечваецца станоўчае сальда ў замежным гандлі таварамі і паслугамі, краіна мае станоўчы баланс попыту і прапановы валюты. Прычым ва ўсіх сегментах рынку (прадпрыемствы, насельніцтва, банкі)", - адзначыў прэм'ер.

Усё гэта, з ягоных слоў, дзякуючы вялікім намаганням, як урада, так і Нацыянальнага банка. "Нельга назваць становішча спраў у грашова-крэдытнай сферы ідэальным, але стабілізацыя забяспечаная", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках