23 красавiка 2024, aўторак, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча падзарабіць на новых санкцыях Пуціна

26
Лукашэнка хоча падзарабіць на новых санкцыях Пуціна

Беларусь гатовая пастаўляць харчаванне ў Расею замест краін, у дачыненні да якіх Масква ўвяла абмежаванні на імпарт.

Пра гэта агенцтву РІА «Новости» паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання нашай краіны Леанід Марыніч.

Паводле ягоных слоў, Беларусь гатовая замяніць заходнія краіны ў многіх харчовых пазіцыях. «Для нас гэта кландайк», - заявіў Марыніч.

У прыватнасці, Беларусь плануе павялічыць пастаўкі сыроў, мяса і цэльнага малака. Беларускія аграрыі гатовыя рабіць дадатковыя пастаўкі гародніны. «Заменім галандскую бульбу, заменім польскія яблыкі - у нас усё ёсць», - сказаў намеснік міністра.

Чакаецца, што спіс забароненых да паставак прадуктаў будзе апублікаваны 7 жніўня.

6 жніўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб забароне імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расеі. Абмежаванні будуць дзейнічаць год. Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду падрыхтаваць пералік прадуктаў, якія трапляюць пад забарону. Адначасова кабінет міністраў падрыхтуе меры для недапушчэння паскоранага росту коштаў на сельскагаспадарчую і харчовую прадукцыю.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках