20 красавiка 2024, Субота, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку пакінулі без залатых талерак

38

Менгарвыканкам не можа знайсці пастаўшчыкоў посуду для новай рэзідэнцыі дыктатара.

Аднак пошукі працягваюцца.

Як стала вядома сайту charter97.org, новая заяўка на закупку сталовага посуду размешчаная на афіцыйным сайце дзяржзакупак Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн.

Кошт посуду, як і ў мінулыя разы, складае 2 548 333 575 беларускіх рублёў.

Аднак у гэты раз у заяўцы адзначаецца, што сталовы посуд закупляецца для камплектацыі аб'екта будаўніцтва УП «УКБ Менгарвыканкама», а не для Палаца Незалежнасці (новай рэзідэнцыі Лукашэнкі).

Крыніца фінансавання - мясцовы бюджэт. Заяўка размешчаная ад імя Упраўлення капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкама.

Нагадаем, некалькі папярэдніх тэндэраў у закупцы элітнага посуду для рэзідэнцыі дыктатара не адбыліся.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках