24 красавiка 2024, Серада, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баец «Пагоні»: 12 беларусаў ужо загінулі ў баях за Украіну (Відэа)

21

Паводле стану на пачатак жніўня ў складзе ўкраінскіх батальёнаў загінула дванаццаць беларусаў.

Пра гэта заявіў удзельнік атрада «Пагоня», які назваўся лесавіком, сайту 4vlada.com.

Таксама беларус расказаў, з якой мэтай было створанае падраздзяленне і апісаў сваё бачанне палітычнага становішча Украіны.

«Крок у стварэнні атрада «Пагоня»- сімвалічны, - кажа ён. - Ці можна сказаць, ідэалагічны. Гэтым мы хацелі паказаць, што ў Беларусі ёсць людзі, ёсць беларусы, якія ўжо ваююць ва Украіне. Мала каму вядома, што беларусы цяпер ёсць у розных падраздзяленнях, практычна ў кожным батальёне ёсць беларусы, якія ваююць за Украіну. Паводле нашай інфармацыі, дванаццаць чалавек загінулі. Гэта інфармацыя двух- трохдзённай даўніны, то бок, за гэтыя дні маглі яшчэ загінуць людзі. Ёсць беларусы, якія гінуць за Украіну, але на ўкраінскай інфармацыйнай прасторы да гэтага часу адсутнічае інфармацыя пра гэта. Наогул адсутнічае інфармацыя аб тым, што беларусы ваююць за Украіну».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках