19 красавiка 2024, Пятніца, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бібліятэкарка з Бабруйска перамагла кантрактную сістэму

6
Бібліятэкарка з Бабруйска перамагла кантрактную сістэму

Суд аднавіў на працы звольненую актывістку з Бабруйска.

Адпаведная судовая пастанова была прынятая 7 жніўня, паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Бібліятэкарка Святлана Грыцэнка была звольненая 4 чэрвеня. За два месяцы вымушаных прагулаў працадаўца абавязаны выплаціць ёй 8,4 млн рублёў, а таксама 1 млн рублёў маральнай кампенсацыі.

Святлана Грыцэнка працавала бібліятэкарам з верасня 1991 года. Увесь гэты час кіраўніцтва бібліятэкі не мела да яе прэтэнзій. Аднак яны з’явіліся пасля таго, як актывістка БХД узяла ўдзел у «мясцовых выбарах». Святлана Грыцэнка была звольненая, з'яўляючыся дзейнай старшынёй першаснай прафзвязнай арганізацыі бібліятэчных работнікаў Бабруйскага раёна. І гэта звальненне не было ўзгоднена з абласным прафзвязам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках