24 красавiка 2024, Серада, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінкявічус: Дзеянні Пуціна непаслядоўныя і нелагічныя

10
Лінкявічус: Дзеянні Пуціна непаслядоўныя і нелагічныя

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус кажа, што Расея, уводзячы абмежаванні на імпарт, паступае непаслядоўна і нелагічна.

«Варта было чакаць, так бы мовіць, адказных дзеянняў, казаць, быццам усё было нечакана, было б складана, але ў гэтых кроках адсутнічае логіка і пэўная паслядоўнасць», - адзначыў агенцтву BNS міністр.

Дзеянні прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, на ягоную думку, супярэчаць яго ж словам, піша ru.delfi.lt.

«Зусім нядаўна прэзідэнт Пуцін сам казаў, што палітычныя інструменты і сродкі ціску ў эканоміцы непрымальныя, і што гэта ідзе насуперак з нормамі і правіламі. Нам гэта было ўжо даўно вядома і мы самі гэта выпрабавалі, калі блакаваліся нашы прадукты харчавання, сыр, малако, або, да прыкладу, віно з Малдавіі, шакалад з Украіны, мінеральная вада з Грузіі. Мы гэта памятаем, але гэта прагучала з вуснаў прэзідэнта У. Пуціна, такім чынам, быццам аргументы зразумелыя, што па палітычных матывах гэтага рабіць не трэба», - разважае Лінкявічус.

Акрамя таго, міністр падкрэсліў, што санкцыі «ўдараць і па грамадзянах самой Расеі».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках