28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СБУ ёсць довады падрыхтоўкі атакі на самалёт «Аэрафлота» ў Данбасе

33
У СБУ ёсць довады падрыхтоўкі атакі на самалёт «Аэрафлота» ў Данбасе

Сведкі гатовыя даць сведчанні ў судзе аб перамяшчэння расейскага ЗРК, з дапамогай якога баевікі хацелі збіць самалёт расейскай авіякампаніі.

Пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве, адказваючы на пытанне журналістаў, заявіў намеснік старшыні Службы бяспекі Украіны Віктар Ягун. Паводле ягоных слоў, акрамя існых у СБУ довадаў, ёсць дадатковыя довады.

"Яны грунтуюцца на сведчаннях мясцовых жыхароў, якія гатовыя даць сведчанні ў судзе. Ёсць людзі, якія гатовыя сведчыць, у прыватнасці што да перамяшчэння трэйлера з "букам". Ёсць сведчанні ўладальніка трэйлера што да захопу транспарту, і для чаго", - сказаў Ягун.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ён паведаміў, што, з наяўнай у СБУ інфармацыі, на борце расейскага самалёта, які планавалі збіць для развязвання вайны ва Украіне расейскія спецслужбы, было больш за 250 чалавек. Акрамя таго, Ягун адзначыў, што ўсе канчатковыя пытанні што да апублікаванай СБУ інфармацыі аб намерах расейскага боку збіць самалёт могуць быць знятыя тады, калі будуць захопленыя і дапытаныя тыя асобы, якія аддавалі загад аб выкарыстанні гэтага зенітна-ракетнага комплексу.

На пытанне, дзе зараз можа знаходзіцца гэтая зенітна-ракетная сістэма, Ягун сказаў: "Пэўна доказаныя факты таго, што ён ("Бук") быў завезены, і тады ж быў вывезены. Не хачу звяртацца да інсінуацый, але мяркую , што яго (ЗРК) ужо не існуе ў прыродзе". У той жа час на пытанне, ці адрэагаваў неяк расейскі бок на апублікаваную ўчора старшынёй СБУ інфармацыю, Ягун адказаў: "Не".

Нагадаем, 7 жніўня старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка заявіў, што, паводле наяўнай інфармацыі, замест малайзійскага самалёта "Боінг-777" тэрарысты планавалі збіць самалёт расейскай кампаніі "Аэрафлот" для поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну. Менавіта падчас знішчэння прарасейскімі тэрарыстамі малайзійскага самалёта над тэрыторыяй Данецкай вобласці павінен быў пралятаць расейскі самалёт "Аэрафлота", які ішоў рэйсам AFL-2074 Масква-Ларнака. Малайзійскі "Боінг-777" пайшоў на вышыні 10 тысяч 100 м, а самалёт "Аэрафлота" павінен быў пралятаць на вышыні 10 тысяч 600 м. Для знішчэння расейскага самалёта, у якім знаходзіліся грамадзяне РФ, якія ляцелі на адпачынак, спецыяльна з Расеі быў завезены мадэрнізаваны зенітна-ракетны комплекс "Бук", які мог працаваць на значна большых вышынях.

Аднак тэрарысты памыліліся з месцам перамяшчэння самалёта. Паводле задумы куратараў з Расеі, ЗРК "Бук" павінен быў размясціцца на захадзе Данецка ў раёне населенага пункта Першамайскае, але быў размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Данецка ў раёне населенага пункта таксама Першамайскае, што сведчыць пра тое, што людзі, якія павінны былі выканаць цынічную тэрарыстычную акцыю, былі немясцовыя, і не арыентаваліся як след на мясцовасці.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках