29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатары ЗША хочуць узброіць Украіну

17
Сенатары ЗША хочуць узброіць Украіну

Адміністрацыю прэзідэнта Абамы заклікалі адправіць зброю ўладам Украіны для абароны ад уварвання РФ.

Робэрт Менэндэс, кіраўнік камітэта сената ў міжнародных стасунках, сказаў, што Уладзімір Пуцін павінен «заплаціць за агрэсію». Сенатар Джон Макейн сказаў, што гаворка ідзе не пра «ўмяшанне», а пра «ўварванне». Раней прэзідэнт Расеі заклікаў да перамоваў у пытанні аб «дзяржаўнасці паўднёвага-усходу Украіны», паведамляе BBC.

У інтэрв'ю CNN сенатар Менэндэс, які прадстаўляе дэмакратычную партыю, сказаў, што «Мы павінны даць Украіне такія сродкі абароны, дзякуючы якім Пуцін панясе страты за далейшую агрэсію». «Гаворка больш не ідзе пра мяцежных сепаратыстаў, гэта непасрэднае ўварванне Расеі. Мы павінны гэта зразумець», - дадаў сенатар.

З ягоных слоў, пытанне аб пастаўках Украіне зброі «цалкам можа быць ляжыць на стале» прэзідэнта Абамы.

Сенатар Макейн у інтэрв'ю CBS сказаў, што Уладзімір Пуцін з'яўляецца «былым палкоўнікам КДБ, які хоча аднавіць Расейскую імперыю». Джон Макейн заклікаў накласці строгія санкцыі на Расею, а затым дадаў, што неабходна даць зброю Украіне: «Дайце ім зброю, якая ім неабходна. Дайце ім неабходныя сродкі. Дайце ім магчымасць змагацца».

Тым часам з Украіны паступаюць паведамленні аб першым сутыкненні на моры. Вайскоўцы Украіны заявілі, што ў Азоўскім моры вайскова-марскі катэр падпаў пад артылерыйскі абстрэл з берага. Са слоў відавочцаў, яны бачылі дым на гарызонце, а паводле некаторых паведамленнях быў абстраляны яшчэ адзін карабель.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках