23 красавiка 2024, aўторак, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны завяршыў выступленне на US Open

Максім Мірны завяршыў выступленне на US Open

На адкрытым чэмпіянаце ЗША ў тэнісе ў Нью-Ёрку са спаборніцтваў выбыў беларус Максім Мірны.

У матчы другога раунду спаборніцтваў змешаных пар ён і ягоная партнёрка з Тайбэя Хао-Чынг Чан прайгралі аўстралійскаму тандэму Джону Пірсу/Эшлі Барці - 3:6, 2:6. У стартавым матчы мікста Максім Мірны і Хао-Чынг Чан упэўнена падолелі яшчэ адзін інтэрнацыянальны тандэм - Люсі Градзецкай (Чэхія)/Хорыя Тэкау (Румынія), пасеяны пад пятым нумарам - 6:3, 6:3. У мужчынскім парным турніры Максім Мірны і расеяц Міхаіл Паўднёвы зачахлілі ракеткі пасля першага кола, саступіўшы лепшай пары планеты амерыканцам Бобу і Майку Браянам.

Раней Нью-Ёрк пакінулі яшчэ дзве беларускі. Дэбютантка асноўнай сеткі турніраў серыі «Вялікага шлема» 20-гадовая Аляксандра Сасновіч (120-е месца ў сусветным рэйтынгу) у першым раундзе падолела славачку Ганну Шмідлову (67) - 6:4, 6:3, а затым саступіла 11-й ракетцы свету Караліне Вазняцкай з Даніі - 3:6, 4:6. Вольга Гаварцова (117) прайграла ў стартавым паядынку 8-й ракетцы свету канадцы Эжэн Бушар - 1:6, 2:6.

Такім чынам, выступленні на нью-ёркскіх кортах «Флашынг Медоуз» працягне толькі лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 17-е месца ў сусветным рэйтынгу. Сёння позна вечарам Азаранка правядзе паядынак 1/8 фіналу супраць з 17-гадовай сербскай тэнісісткі Аляксандры Круніч (143), якая сенсацыйна абыграла чацвёртую ракетку планеты чэшку Петру Квітаву - 6:4, 6:4.

На цяперашнім US Open Вікторыя Азаранка ў першым крузе ўзяла верх над японскай тэнісісткай Місакі ДГІ (90) - 6:7 (3:7), 6:4, 6:1, затым перайграла амерыканку Крысціну Макхэйл (43) - 6:3, 6:2, а потым не пакінула шанцаў на поспех расейцы Алене Веснінай (56) - 6: 1, 6: 1.

Агульны прызавы фонд US Open-2014 складае $38,3 млн, завершыцца турнір 8 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках