24 красавiка 2024, Серада, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія ўвяла санкцыі супраць нафтагазавай і абароннай сфер Расеі

6
Аўстралія ўвяла санкцыі супраць нафтагазавай і абароннай сфер Расеі

Аўстралійскі ўрад пашырыў санкцыі ў дачыненні да Расеі.

У прыватнасці, новыя санкцыі тычацца абаронна-прамысловага комплексу, фінансавай і нафтагазавай сфер, паведамляе Цензор.нет са спасылкай на Reuters.

Новыя санкцыі маюць на ўвазе пад сабой забарону на экспарт у Расею зброі, абсталявання для нафтагазавай сферы, таксама ўводзяцца абмежаванні ў доступе расейскім дзяржбанкам на аўстралійскі рынак капіталу. Пад забаронай апынуліся інвестыцыі ў Крым і гандаль з рэспублікай.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат заявіў пра ўзмацненне раней уведзеных санкцый і пашырэнне спісу фізічных асоб, якім будзе забаронены ўезд у Аўстралію. Чыноўнік таксама сказаў, што Расея праз украінскі канфлікт рызыкуе ператварыцца ў «міжнароднага ізгоя». «Запалохванне малых народаў не павінна адбывацца ў нашым свеце» - адзначыў Эбот.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках