25 красавiка 2024, Чацвер, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Канады і ЗША сабраліся ў Нью-Ёрку (Відэа)

3

У Нью-Ёрку прайшла XXXI сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі.

30 жніўня ў грамадскай залі Кафедральнага сабора Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне пачалася 31-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі з удзелам беларускіх суполак Амерыкі і Канады, паведамілі charter97.org у Беларуска-амерыканскім аб'яднанні (БАЗА).

Амерыканскі бок быў прадстаўлены арганізацыямі з Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі, Маямі (Фларыда), Чыкага і Вашынгтона. З Канады прыехалі прадстаўнікі Аб'яднання Беларусаў Канады.

У першы дзень сустрэчы была ўрачыста адзначана 23-я гадавіна аднаўлення незалежнасці Беларусі. Удзельнік падзей жніўня 1991 года, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Сяргей Навумчык падзяліўся ўспамінамі пра той час.

Таксама гасцям была прадстаўленая фотавыстава Джона Кунстадтара «Неруш», адкрыццё якой адбылося ў Саборы 3 жніўня. Затым госця з Канады Ірына Варабей прадставіла прысутным выставу сваіх вышыванак і распавяла аб створаным ёю брэндзе Spirit of Belarus.

А завяршыла першы дзень сустрэчы забаўляльная праграма з танцамі і спевамі, якую падрыхтавалі і правялі музыканты Валянцін і Таццяна Дзямешчыкі з Нью-Джэрсі разам са сваімі дзецьмі.

У нядзеля 31 жніўня, адбылося афіцыйнае адкрыццё сустрэчы. Пачала яе старшыня Аргкамітэту сустрэчы Таццяна Красоўская і затым перадала слова старшыні Бруклінскага аддзела БАЗА Андрэю Асадчаму, які вёў адкрыццё далей.

Першае слова прывітання атрымала Валянціна Шаўчэнка, старшыня Згуртавання беларусаў Канады. Далей з прывітальным словам выступіла старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання Ганна Сурмач, яна ўспомніла мінулую сустрэчу беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая адбылася ў Канадзе два гады таму. Было зачытанае вітальнае слова да ўдзельнікаў сустрэчы ад старшыні Партыі КХП-БНФ Зянона Пазняка, адпраўленае з Варшавы.

Са значнымі аналітычнымі прамовамі аб сітуацыі ў Еўропе і Беларусі выступілі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і яе намеснік Сяргей Навумчык, які прыехаў з Прагі.

У адпаведнасці з праграмай, сустрэчу падоўжыла дыскусія аб развіцці беларускага грамадства ў Паўночнай Амерыцы і дэбаты ў гэтай тэме, якія завяршыліся прыняццем рэзалюцыі.

На цырымоніі закрыцця сустрэчы зноў выступіла Валянціна Шаўчэнка. Яна падзякавала арганізатарам за цёплы прыём і запрасіла прыязджаць у Атаву - на наступную, ХХХІІ, сустрэчу.

Святочны канцэрт з удзелам прадстаўнікоў Канады і ЗША, які вяла Таццяна Дзямешчыка, быў цёпла прыняты публікай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках