25 красавiка 2024, Чацвер, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў абяцае пакуль «не нападаць на Украіну»

41
Лаўроў абяцае пакуль «не нападаць на Украіну»

Вайсковага ўмяшання Расеі ў канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны не будзе, заявіў міністр замежных спраў Расеі.

Пра гэта ён заявіў падчас выступу ў МДІМЗ, паведамляе BBC.

У адрас Масквы гучаць абвінавачванні ў падтрымцы сепаратыстаў у Данбасе. Масква адхіляе любыя абвінавачванні ў наяўнасці расейскіх вайскоўцаў на паўднёвым усходзе, а таксама ва ўзбраенні сепаратыстаў, якія дзейнічаюць у рэгіёне.

«Вайсковага ўмяшання не будзе, мы выступаем за выключна мірнае ўрэгуляванне гэтага цяжкага крызісу, гэтай трагедыі. Усё, што мы робім, нацэленае на тое, каб прасоўваць менавіта палітычныя падыходы», - сказаў Лаўроў.

На думку кіраўніка МЗС, сустрэча кантактнай групы ва ўрэгуляванні крызісу на Украіне ў Менску павінна быць прысвечаная спынення агню.

«Я асабіста разлічваю, што прызначаныя на сёння перамовы будуць перш за ўсё прысвечаныя задачы ўзгаднення неадкладнага, без усялякіх умоваў спынення агню», - сказаў Лаўроў.

Нагадаем, паводле самых грубых падліках з улікам падраздзяленняў забеспячэння, колькасць расейскай групоўкі (якую яны самі цынічна называюць «міратворчай») на Усходняй мяжы Украіны складае парадку 12-15 тысяч асабістага складу, якая ў выпадку неабходнасці ў самыя кароткія тэрміны можа быць узмоцненая як мінімум у двое. Таксама ёсць буйныя групоўкі расейскіх войскаў сканцэнтраваныя на Поўдні ў акупаваным Крыме і на Паўночна-Усходняй мяжы Украіны.

Фота: segodnya.ua

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках