25 красавiка 2024, Чацвер, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збігнеў Бжэзінскі: Еўрамайдан сарваў планы Пуціна ва ўзнаўленні СССР

9
Збігнеў Бжэзінскі: Еўрамайдан сарваў планы Пуціна ва ўзнаўленні СССР

Падзеі на Майдане былі сур'ёзным ударам па амбіцыях Пуціна, таму ён і пачаў узброены канфлікт на ўсходзе Украіны.

Пра гэта ў каментары CNN распавёў амерыканскі дзяржаўны дзеяч і палітолаг Збігнеў Бжэзінскі, піша «Обозреватель».

«Няма ніякіх сумненняў у тым, што тое, што адбылося ва Украіне [Еўрамайдан] стала сур'ёзным ударам па ягоным асабістым і міжнародным амбіцыям, а менавіта ягоным жаданні ўзнавіць нешта накшталт Савецкага Саюза, называючы гэта Еўразійскім саюзам, у якім Расея на аснове падтрымкі найважнейшай для яе краіны, як Украіна, таксама Беларусі і іншых былых савецкіх рэспублік, у пэўным сэнсе становіцца дамінантнай сілай, як гэта было ў Расейскай імперыі, і ў тым жа СССР», - заявіў Бжэзінскі.

Пастанова Украіны не ісці гэтым шляхам стварыла сур'ёзныя праблемы для планаў Пуціна і стала прыкладам для іншых краін, якія ніколі да гэтага не выказваліся за іншы, чым у Расеі, статус.

«Паглядзіце на ваганні ў Казахстане, ва Узбекістане, апошнім часам на сустрэчы ў Беларусі. З іншага боку, ёсць Захад. І я думаю, што мы вельмі павольна пераконваем Пуціна, што ён не зможа прайсці ўвесь задуманы шлях. Я думаю, што мы павінны былі дзейнічаць раней і забяспечыць Украіне больш відавочную падтрымку», - адзначыў палітолаг.

Фота: PAP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках