20 красавiка 2024, Субота, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на хаду загарэўся аўтобус

2
У Менску на хаду загарэўся аўтобус

На праезнай часткі насупраць дома №32 на вуліцы Талстога загарэўся аўтобус маршруту № 35С «Вакзал» - «Філіял БДУ».

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, «МАЗ-103» належыць філіялу «Аўтобусны парк №2» ГП «Менсктранс». Узгаранне адбылося ў маторным адсеку. Агонь у салон не пракраўся. Пацярпелых няма.

Як мяркуецца, прычына - кароткае замыканне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках