19 сакавiка 2024, aўторак, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП затрымаў 20 фанатаў берасцейскага «Дынама» перад матчам з «Шахцёрам»

7
АМАП затрымаў 20 фанатаў берасцейскага «Дынама» перад матчам з «Шахцёрам»

АМАП затрымаў блізу 20 фанатаў берасцейскага «Дынама», ужыўшы да іх фізічную сілу і паклаўшы ўсіх людзей тварам у асфальт.

Пра гэта паведамляе сайт belultras.by.

«У чарговы раз у гэтым сезоне сваю неадэкватнасць пацвердзілі супрацоўнікі АМАПу. Перад матчам чэмпіянату Беларусі «Шахцёр» - «Дынама-Берасце», які праходзіў у Салігорску, АМАП у жорсткай форме затрымаў блізу 20 фанатаў берасцейскага «Дынама», ужыўшы да іх фізічную сілу і паклаўшы ўсіх тварам у асфальт. Заўзятараў «Дынама» загрузілі ў аўтазак, які пад'ехаў, і адвезлі ў РАУС, дзе іх пратрымалі да 23.30, пасля чаго пад канвоем ДПС і АМАПа суправадзілі дадому. Варта адзначыць, што ніякіх супрацьпраўных дзеянняў фанаты не ўчынялі», - гаворыцца ў заяве на сайце.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках