20 красавiка 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты - Вінярскаму: «Раструшчым табе галаву пасля суда»

58

(абноўлена) Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага прысудзілі да 15 дзён арышту.

Суд над каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максімам Вінярскім прайшоў сёння ў Менску. Першапачаткова яго абвінавачвалі паводле артыкула 17.1 КаАП («дробнае хуліганства»). Аднак высветлілася, што пазней артыкул абвінавачвання ў пратаколе была выпраўлены на 23.4 КаАП ("непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі»).

На пытанне адваката, чаму ў пратаколе ёсць выпраўленні, сведка-міліцыянт заявіў, што «проста ў мяне ручка, пабітая жыццём».

Судовы працэс вёў суддзя Эдуард Якубоўскі.

Да пачатку працэсу Максім Вінярскі паспеў паведаміць сябрам, што пасля таго, як яго прывезлі ў турму на Акрэсціна 29 жніўня, міліцыянты, якія суправаджалі, яго пагражалі расправай.

На заўвагу актывіста аб тым, што міліцыянты канфіскавалі ў яго кантэйнеры для лінзаў і акуляры, і цяпер ён практычна не бачыць, участковы Люшкевіч В.У. (на фота) заявіў: «раздзяўбем табе галаву пасля суда, будзеш падаць са сходаў і ты, сука, здохнеш».

Пры гэтай сцэне прысутнічаў намеснік начальніка Савецкага РУУС.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юлія Сцяпанава.

У пачатку суда ішло апытанне ўчастковага Люшкевіча В.У. Ён сцвярджаў, што затрымаў Максіма Вінярскага са сваім напарнікам праз тое, што актывіст «падазрона паскорыў крок». Пры гэтым міліцыянт заявіў, што быў адзеты ў форму. Напраўду, са слоў Вінярскага, яго затрымлівалі чатыры чалавекі ў цывільным, сярод якіх не было гэтага ўчастковага.

У выніку актывіст быў асуджаны судом да 15 дзён арышту.

Нагадаем, Максім Вінярскі быў затрыманы 29 жніўня на вуліцы Багдановіча па дарозе ва ўрочышча Курапаты, дзе праходзіла штомесячная талака. Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна і склалі пратакол паводле артыкула 17.1 КаАП.

За некалькі дзён да затрымання Вінярскага выклікалі ў РУУС Фрунзенскага раёна, дзе прапанавалі падпісаць паперу (аб папярэджанні аб недапушчальнасці «экстрэмісцкай дзейнасці»), аднак актывіст адмовіўся гэта зрабіць.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках