25 красавiка 2024, Чацвер, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Якаўлеў: «У Лізе чэмпіёнаў ёсць рэальныя шанцы прайсці далей»

Андрэй Якаўлеў: «У Лізе чэмпіёнаў ёсць рэальныя шанцы прайсці далей»

Паўабаронца барысаўскага БАТЭ Андрэй Якаўлеў пракаментаваў перамогу над «Нёманам» (2: 1), а таксама падзяліўся меркаваннем аб лёсаванні Лігі чэмпіёнаў.

Пра гэта паведамляе offside.by.

«Цяпер думаем толькі аб гульнях у чэмпіянаце. І трэнер нам кажа, каб цяпер думалі толькі аб унутраным першынстве. Бо задача - абараніць тытул, зноў стаць чэмпіёнамі.

Мой гол? Проста мяч удала адскочыў ад Макса Валодзькі, а я, як аказалася, знаходзіўся ў патрэбным месцы. Мяч трапіў да мяне, я абыграў Суліма і патрапіў у браму.

Матч складваўся вельмі добра, але дрэнна, што прапусцілі. БАТЭ павінен абгульваць спаборнікаў наогул без шанцаў. 3: 0, 2: 0 - адзін вынік, а 2: 1 – не вельмі добры лік. У кожны момант маглі прапусціць. Прыйшлося панервавацца.

Многія засмучаныя, што ў Лізе чэмпіёнаў нам не папаліся гранды. Але я, напэўна, нават і рады, бо ёсць рэальныя шанцы прайсці далей. Выйсці ў групу - адно, а прайсці ў плэй-оф - іншае. З грандамі было б нашмат складаней», - сказаў Якаўлеў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках