25 красавiка 2024, Чацвер, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікаліч запрасіў Лукашэнку ў Сербію

10
Нікаліч запрасіў Лукашэнку ў Сербію

З ініцыятывы сербскай стараны сёння адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам.

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага дыктатара.

"Прэзідэнт Сербіі павіншаваў беларускага калегу з высокім узроўнем арганізацыі і паспяховым правядзеннем сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-чальцоў Мытнага саюза, Украіны з удзелам высокіх прадстаўнікоў ЕЗ, якая прайшла ў Менску 26 жніўня, - заявілі ў прэс-службе - Лукашэнка заявіў, што поспех гэтай сустрэчы складаецца ўжо ў тым, што стораны пачалі размаўляць наўпрост і за круглым сталом абмяркоўваць надзённыя праблемы".

Лукашэнка адзначыў "ролю ЕЗ у перашкодзе эскалацыі канфлікту ва Украіне". Ён праінфармаваў прэзідэнта Сербіі аб тым, што сёння ў Менску праходзіць чарговы раўнд перамоваў кантактнай групы Украіна-Расея-АБСЕ.

Яны таксама абмеркавалі пытанні двухбаковых узаемаадносін. Таміслаў Нікаліч "асабліва падкрэсліў важнасць актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі" ў сувязі з тым, што Сербія прымае старшынства ў АБСЕ ў 2015 годзе. Ён запрасіў Лукашэнку ў наступным годзе наведаць Сербію з візітам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках