25 красавiка 2024, Чацвер, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андэрс Фог Расмусэн: Украіна павінна адпавядаць крытэрам для ўваходжання ў NATO

19
Андэрс Фог Расмусэн: Украіна павінна адпавядаць крытэрам для ўваходжання ў NATO

Украіна можа падняць пытанне аб супрацоўніцтве з NATO толькі пасля правядзення парламенцкіх выбараў.

Новы склад Вярхоўнай Рады таксама павінен ухваліць законапраект аб адмене пазаблокавага статусу краіны. Пра гэта заявіў сёння генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, паведамляе НР-Украіна.

Ён адзначыў, што «часовыя рамкі для гэтага вызначыць цяжка». Генеральны сакратар NATO падкрэсліў, што для ўваходжання Украіны ў альянс ёй спатрэбіцца дасягнуць шэрагу крытэраў, на рэалізацыю якіх таксама сыдзе вялікая колькасць часу.

Таксама Андэрс Фог Расмусэн закрануў развіццё стасункаў NATO з Расеяй. Генеральны сакратар альянсу заявіў, што NATO не збіраецца спыняць супрацоўніцтва з Расеяй і збіраецца і надалей прытрымлівацца асноватворнага акту аб супрацоўніцтве з РФ ад 1997 года.

«Усе меры, якія прымае NATO, адпавядаюць яго палажэнням. Але мы, на жаль, бачым, што Расея парушае яго фундаментальныя прынцыпы. І мы заклікаем Расею выконваць яго», - сказаў Расмусэн.

Нагадаем, на мінулым тыдні прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк заявіў, што Кабінет міністраў прапануе на разгляд парламента законапраект аб адмене пазаблокавага статусу краіны.

Парламенцкія выбары ва Украіне прызначаныя на 26 верасня.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках