19 сакавiка 2024, aўторак, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежных журналістаў пераследуюць за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ

9
Незалежных журналістаў пераследуюць за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ

Журналістаў у Берасці і Бабруйску выклікаюць у міліцыю.

Верагодней за ўсё - для складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.

У пятніцу незалежная журналістка Марына Малчанава, матэрыялы якой публікаваліся на сайце тэлеканала «Белсат», атрымала позву з патрабаваннем з'явіцца ў міліцыю ў Бабруйску ў якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс паводле артыкула аб парушэнні заканадаўства аб СМІ, паведамілі charter97.org у прэс-службе «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Аналагічнае запрашэнне на панядзелак 1 верасня, атрымаў берасцейскі журналіст «Радыё Рацыя» Яўген Скрабец.

Як распавёў Скрабец, вечарам 31 верасня яму патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі з'явіцца ў аддзяленне нібыта для ўдакладнення звестак што да яго матэрыялу на сайце радыё.

- Патэлефанавалі на хатні тэлефон і папрасілі з'явіцца ў апорны пункт міліцыі на вуліцы Савецкай. Голас у трубцы казаў, што хоча ўзяць у мяне тлумачэнні з нагоды публікацыі на сайце «Радыё Рацыя», - распавёў Скрабец.

На думку юрыстаў, у абодвух выпадках гаворка ідзе пра чарговую спробу прыцягнуць журналістаў да адміністрацыйнай адказнасці за працу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, бо абодва згаданыя СМІ ўжо шмат гадоў дамагаюцца атрымання падобнай акрэдытацыі ад уладаў Беларусі. І, магчыма, гэта толькі пачатак новай вялікай хвалі рэпрэсій.

Юрыдычны механізм для гэтага быў апрабаваны беларускай судовай сістэмай вясной, калі ў Гарадзенскай вобласці адразу трое журналістаў атрымалі штрафы паводле артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Тады на гэтыя факты аператыўна адрэагавала ў сваёй заяве нават старшыня офіса АБСЕ ў свабодзе СМІ Дуня Міятавіч, якая выказала заклапочанасць прыцягненнем журналістаў да адміністрацыйнай адказнасці і заклікала беларускія ўлады не чыніць штучныя перашкоды прэсе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках