19 красавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Peugeot у Гародні ўпаў кузаў грузавіка

5

Незвычайнае ДТЗ здарылася ўчора ў Гародні.

На легкавік упала частка кузава грузавіка. Не змаглі раз'ехацца ГАЗ-3307 і Peugeot 406. На вузкай дарозе кіроўца грузавіка ўзяў правей і не звярнуў увагі на ствалы дрэў, якія нахіліліся над праезнай часткай. ГАЗ зачапіў дрэвы, праз што сценкі фургона разваліліся і абрынуліся на легкавік, піша onliner.by.

Кіроўцы змаглі раз'ехацца самастойна, ад выкліку супрацоўнікаў ДАІ адмовіліся. Як стала вядома пазней, кіроўца грузавіка вёз тавар у краму і ўпершыню выбраў дарогу, якую яму падказаў навігатар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках