25 красавiка 2024, Чацвер, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на выходных абмяжоўваюць рух

У Менску на выходных абмяжоўваюць рух

На выходных 13-14 верасня ў сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў будзе абмежаваны рух транспарту ў некалькіх раёнах Менска.

Пра гэта БелТА паведаміла кіраўніца прэс-службы ДАІ Менска Таццяна Харлінская.

«Да канца святочных мерапрыемстваў 13 верасня будзе абмежаваны ўезд на плошчу Свабоды, а таксама на тэрыторыю, прылеглую да Палаца спорту», - распавяла Таццяна Харлінская.

Будзе зачынены праезд да гасцініцы «Планета» з боку вуліцы Мельнікайтэ, ўезд на завулак Канатны і ў Студэнцкую вёску. Акрамя таго, рух транспарту будзе абмежаваны па вуліцы Прытыцкага ад праспекта Пушкіна да вуліцы Жудро з 12.00 да 15.00 у сувязі са штогадовым велапрабегам.

У ДАІ звярнулі ўвагу, што праз правядзенне рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў абмежаванні ўводзяцца і 14 верасня. «З 11.00 да 14.00 будзе забаронены рух па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Гвардзейскай да Інтэрнацыянальнай і па праспекце Машэрава ад вуліцы Заслаўскай да Даўмана», - патлумачыла Таццяна Харлінская.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту і просіць з разуменнем ставіцца да часовага абмежавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках