29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны пажар у Менску: эвакуяваныя 15 чалавек

7

Чатырох чалавек выцягнулі з агню, адзін загінуў.

Пажар у шматпавярховым доме на вуліцы Матусевіча, 4, корпус 2 у Менску здарыўся сёння раніцай. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Пасля прыбыцця да месца выкліку аддзялення ПАВЧ-26 паводле знешніх прыкмет назіраўся дым моцнай канцэнтрацыі з вокнаў кватэры на другім паверсе пяціпавярховага дома.

Падчас разведкі было высветлена, што адбылося загаранне маёмасці, дзвярных і аконных праёмаў двухпакаёвай кватэры на плошчы 45 кв. метраў, якая належыць пенсіянерцы 1952 года нараджэння. Гаспадыня на момант пажару дома адсутнічала, пражывае з сынам 1976 года нараджэння, ён пакінуў палаючую кватэру самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС», - гаворыцца ў паведамленні.

З кватэры на трэцім паверсе вынеслі пенсіянера 1932 года нараджэння ў несвядомым стане. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён быў дастаўлены ў шпіталь з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння». А 11.52 пенсіянер памёр.

Работнікамі МНС з кватэр пад’езда, размешчаных вышэй, без сродкаў выратавання былі эвакуяваныя 15 чалавек.

Пажар ліквідаваны а 10:04. Яго прычына, меркавана - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане сынам гаспадыні падпаленай кватэры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках